Кубак Дэвіса: Беларусь — Манака — 1:1
У Манака працягваецца матч 1-га круга II Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.
У пятніцу беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйграў у прадстаўніка Манака Жана-Рэнэ Ліснара — 6:4, 6:4, 6:0. Лік у матчы зборных стаў нічыйны — 1:1.
"Прессбол" нагадвае, што ў суботу, 2 лютага, адбудзецца парная сустрэча: Тома Ожэ/Гіём Куяр — Максім Мірны/Аляксандр Васілеўскі.