Куляшоў: У бліжэйшы час справу генерал-маёра Азаронка перададуць у суд
Папярэдняе расследаванне па справе затрыманага 24 снежня генерал-маёра Ігара Азаронка яшчэ не завершана.
Пра гэта ў сераду на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.
Паводле яго слоў, "праблем з доказнай базай няма". У бліжэйшы час справа будзе накіравана ў суд. Куляшоў не выключае, што, магчыма, у працэсе расследавання будуць знойдзеныя дадатковыя факты.
Нагадаем, 11 студзеня кіраўнік дзяржавы вызваліў Ігара Азаронка ад пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны ўзброеных сілаў.