Купалле пад Бялынічамі прыехаў разганяць АМАП
Тым, хто паспеў трапіць у лес, пагражаюць хапуном.
Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё Віталь, удзельнік свята, амапаўцаў цэлы аўтобус. Праваахоўнікі патрабуюць, каб “купальцы” з’ехалі з лесу цягам дзвюх гадзін, а іначай іх затрымаюць да панядзелка.
Раней іншая ўдзельніца бялыніцкага Купалля Яўгенія паведаміла Еўрарадыё, што міліцыя і ДАІ перакрылі праезд у лес і не пускае туды групу асобаў з дзесяці чалавек. Матывуецца гэта супрацьпажарнай бяспекай, хоць пад Бялынічамі ідзе дождж.
Віталь, які са сваімі сябрамі паспеў трапіць у лес, паведамляе, што міліцыя папярэджвала іх яшчэ ў аўторак. За імі сачылі і ведалі пра гэты збор. “Купальцы” з неахвотай шукаюць іншае месца для святкавання, бо на звыклым месцы, дзе яны збіраюцца 11 год, ёсць асвяцоны крыж і крынічка.