Квіткі на чэмпіянат свету—2014 будуць каштаваць ад 6 да 250 еўра
Продаж квіткоў на матчы чэмпіянату свету па хакеі плануецца пачаць сёлета ў жніўні-верасні.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на кіраўніка Дырэкцыі па правядзенні сусветнага форума, старшыню Беларускай федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна.
Квітковая праграма распрацаваная разам з аператарам "Тыкетпро". Сярэдні кошт квітка складзе 26,3 еўра — ад 6 еўра на матчы папярэдняга этапу да 250 еўра на фінальную частку турніру.
Па словах Ворсіна, кошт квіткоў на папярэднія этапы з удзелам камандаў, якія займаюць 9-16 месца ў міжнародным рэйтынгу, можа зменшыцца. А вось на матчы з удзелам топавых камандаў квіткі могуць і падаражэць. На яго думку, фінальныя матчы будуць карыстацца попытам. Напрыклад, у Славакіі кошт на квіткі турніраў фінальнай стадыі даходзіў да 260 еўра.
Фота — sunhome.ru