Квіткі на матч БАТЭ — “Лінфілд” прадалі за тры дні

Матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і “Лінфілдам” пройдзе ў Барысаве ў аўторак, 19 ліпеня (пачатак а 19-й гадзіне). Нагадаем, у першым матчы, які прайшоў 13 ліпеня ў Белфасце, каманды згулялі унічыю 1:1.

Прадаваць квіткі на гульню пачалі ў пятніцу і за тры дні іх рэалізавалі. На Барысаўскім гарадскім стадыёне Еўрарадыё паведамілі, што сёння раніцай яшчэ заставалася 60 квіткоў, якія ўжо прадалі. Кошт квіткоў на любы сектар у касах складаў 10 тысяч рублёў.

Цяпер набыць квіток на заўтрашні матч можна толькі праз інтэрнэт.


Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі