Ладуцька: інфляцыя не адбіла ў мінчукоў апетыт

Ладуцька: “Адбыўся сур'ёзны рост коштаў на прадукты харчавання і нехарчовыя тавары. Рост цэн па шэрагу груп склаў ад 80 да 100%. Вядома гэта вельмі сур'ёзна. Але пры гэтым мы адзначаем, што практычна па ніводнай таварнай пазіцыі аб'ёмы продажаў не зменшыліся. Ні мясных прадуктаў, ні малочных, ні круп, ні гародніны. Толькі крыху зменшыліся аб'ёмы продажаў рыбы”.

Паводле кіраўніка Мінска гэта можна растлумачыць значным павелічэннем заработнай платы і нязначным павелічэннем камунальных аплат і аплаты за праезд у грамадскім транспарце. У выніку чаго мінчукі могуць больш сваіх сродкаў аддаваць на харчаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі