Ладуцька лічыць вырашаным пытанне пра забудову ў мікрараёне Уручча

Па яго словах, якія перадае interfax.by, гарвыканкам адмовіўся ад намераў будаваць толькі два з запланаваных раней шасці дамоў.

Мікалай Ладуцька паведаміў, што мяркуецца пабудаваць жытло для грамадзян, якім неабходна палепшыць жыллёвыя ўмовы. Па яго словах, будаўніцтва адпавядае ўсім дзяржаўным нарматывам.

Нагадаем, што жыхары мікрараёна лічаць, што будаўніцтва новых дамоў для спецназаўцаў пакіне іх без зялёнай зоны. Яны неаднаразова арганізоўвалі акцыі пратэсту. Па словах жа кіраўніка Мінгарвыканкаму, пратэстуюць толькі 10-15 чалавек.

Фота — new.racyja.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі