Ладуцька: Студэнты падтрымліваюць адмену льготаў на праезд

Нагадаем, што ад 1 ліпеня для студэнтаў і навучэнцаў адмяняецца бясплатны праезд у грамадскім транспарце.

Мікалай Ладуцька заявіў, што рэзананснае рашэнне ў цэлым было падтрымана студэнцкай грамадскасцю, піша сайт dengi.onliner.by.

Па словах мінскага кіраўніка, адмену ільготаў абмяркоўвалі нядаўна на сустрэчы з камандзірамі студатрадаў. І студэнты нібыта сказалі, што гатовыя да такога развіцця падзей. У Мінску ёсць тысячы варыянтаў, дзе студэнтаў прымуць у вольны ад навучання час і дзе можна быць карысным гораду, зарабіўшы пры гэтым грошы, падкрэсліў кіраўнік Мінгарвыканкама.

Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі