Латвійскі міністр эканомікі не хоча эканамічных санкцыяў супраць Беларусі
Пра гэта Даніэлс Паўлютс заявіў у інтэрв'ю Rietumu Radio.
Міністр выказаў сумнеў у эфектыўнасці эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў. Ён адзначыў, што варта пазбягаць момантаў, якія могуць нашкодзіць эканоміцы Латвіі, але не акажуць уплыву на рэжым у Беларусі, перадае "Хартыя'97".
Нагадаем, што пытанне пра эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму будзе разглядацца на паседжанні Савета міністраў замежных спраў ЕС у канцы сакавіка.