Латвійскі парламент абраў новага прэзідэнта краіны
Новым кіраўніком Латвіі сёння стаў парламентарый і былы банкір Андрыс Берзіньш.
Згодна з канстытуцыяй гэтай краіны, прэзідэнта абіраюць дэпутаты парламента. Берзіньш па выніках другога тура выбараў у Сейме набраў 53 галасы. Для перамогі кандыдат павінен набраць 51 голас са 100.
Яго сапернікам быў дзейсны прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, ён атрымаў 41 голас. Пасля таго, як у мінулую нядзелю ў тэлеэфіры ён звярнуўся да нацыі з заклікам прагаласаваць на рэферэндуме за роспуск Сейму, яго шансы на перамогу сталі цмянымі, паведамляюць інфармагенцтвы.