Лебедзеў: Краіны СНД лічаць санкцыі да Беларусі неабгрунтаванымі
З нагоды пашырэння санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў зрабіў заяву.
Лебедзеў: "У Садружнасці гэтыя санкцыі лічаць неправамернымі і неабгрунтаванымі. Яны абумоўлены кан'юктурнымі палітычнымі меркаваннямі. Краіны Садружнасці падтрымліваюць свайго партнёра па СНД і я перакананы, што яны заўсёды будуць на баку Беларусі. Таму што мы ўсе перакананыя ў неправамернасці санкцый. Яны ніколі не прыносілі нічога добрага”.
Таксама Сяргей Лебедзеў упэўнены, што "беларускі народ, нягледзячы на націск і санкцыі, і далей будзе ісці па шляху пазітыўнага развіцця і ўмацавання свайго эканамічнага патэнцыялу".
Фота — bymedia.net