Лэдзі Гага нарадзілася "жанчынай-матацыклам" і абразіла хрысціян

У мінулую суботу, апярэдзіўшы графік, выйшаў сінгл Лэдзі Гагі пад назвай “Judas”. На вокладцы сінгла намаляваны крыж з сэрцам. Там жа ёсць тэкст, у якім спявачка прызнаецца ў каханні да Юды. Падобная выхадка зоркі выклікала пратэсты сярод хрысціян. Сама песня таксама выклікала не найлепшыя водгукі: сярод тых, хто ацаніў аўдыё на YouTube, кожны пяты выказаўся супраць.

Аднак яшчэ больш неадназначна была прынятая вокладка новага альбома, дзе Гага паўстае ў вобразе жанчыны-матацыкла. У фанатаў з'явіліся слушныя сумневы ў тым, што спявачка “такой нарадзілася”, як сцвярджае назва пласцінкі, і горача рэкамендуюць ёй змяніць дызайн альбома. У лічаныя дні сетку апанавалі “фотажабы”, якія высмейваюць вокладку.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.utop.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі