Легкавік сарваўся з абрыву ў раку, пасажыры жывыя

Кіроўца “Фольксваген Гольф 2” ехаў па гістарычным цэнтры гораду ўздоўж рэчкі Гараднічанка па ўчастку з абмежаваннем дарожнага руху ў гэты час сутак. На выгіне дарогі машыну пачало заносіць проста ў абрыў. Спыніць аўтамабіль не ўдалося, нягледзячы на невялікую хуткасць і 10-метровы тармазны шлях.

“Гольф” сарваўся з абрыву, у часе падзення двойчы перавярнуўся і апынуўся проста ў рацэ. У салоне транспартнага сродку знаходзіліся кіроўца і пасажыр, абодва былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. На шчасце, людзі не пацярпелі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі