Лёгкі патлумачыў, чаму Лукашэнка “арэндаваў” самалёт Чавеса
Маўляў, аэрапорт сталіцы Эквадора Кіта можа прымаць толькі невялікія самалёты.
Прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Павел Лёгкі патлумачыў Еўрарадыё тое, чаму Аляксандр Лукашэнка 120705 Liogki1.mp3
Павел Лёгкі: “У Кіта ўсё вельмі проста — там сядаюць толькі невялікія самалёты”.
Між тым, на наступны дзень пасля прылёту Лукашэнкі, у аэрапорце Кіта Еўрарадыё паведамілі, што “Боінг 767” кіраўніка Беларусі таксама прыляцеў з Венесуэлы і... знаходзіцца ў іх. Якім чынам ён здолеў прызямліцца там, дзе гэта могуць рабіць “толькі невялікія самалёты” і чаму, калі ўсё ж былы самалёт туркменбашы здолеў гэта зрабіць, на яго борце не было асобы №1 — не ўдакладняецца.