Лёгкі пра Астапчук: ордэн Айчыны адбіраць не варта

Расійскае выданне "Известия" цікавіла, ці не забяруць у Надзеі Астапчук ордэн Айчыны III ступені, які яна атрымала пасля перамогі ў Лондане. Вось што сказаў Павел Лёгкі: "Да беларусаў на гэтай алімпіядзе выключна прадузятае стаўленне. Прыклады таго вядомыя: гэта і бокс, і цяжкая атлетыка. І рашэнне пазбавіць Надзею ўзнагароды будзе безумоўна абскарджана. Трэба дачакацца, як пройдзе разбіральніцтва па гэтай справе. Не варта спяшацца з высновамі. І тым больш — адбіраць ўзнагароду... Яна выключна заслужаны чалавек, годны высокіх дзяржаўных узнагарод".

Паводле слоў Лёгкага, пазней беларускі бок зробіць афіцыйную заяву наконт "справы Астапчук" і іншых праблемных сітуацый з беларускімі алімпійцамі ў Лондане.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі