Лекары “хуткай” у Мінску пачалі даваць кансультацыі праз інтэрнэт
Пытанні ад грамадзян прымаюць на электронны адрас [email protected], адказы даюць у працоўныя дні цягам 4 гадзінаў. Паслуга платная.
Узгадняць яе трэба папярэдне са спецыялістамі Рэспубліканскага цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі. Затым трэба прыйсці з пашпартам у 9-ю падстанцыю “хуткай” для заключэння дамовы і аплаты, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Гэтай навіной ужо цікавяцца. Па электроннай пошце мінчукі пытаюцца пра тое, як трэба перавозіць хворых пасля інсульту ці складаных траўмаў.
Для жыхароў сталіцы з праблемамі слыху і маўлення ўвялі іншую паслугу — выклік “хуткай” праз SMS-паведамленне на нумар (029) 443-67-12. Паведамленні прымаюць кругласуткава з любых тэлефонаў сотавай сувязі.