Лепшы вынік беларускіх біятланістаў на этапе Кубка свету — 38-е месца
У шведскім Эстэрсундзе ў чацвер прайшла індывідуальная гонка на 20 км сярод мужчын.
Беларускія біятланісты выступілі няўдала. Уладзімір Чапелін дапусціў аж 7 промахаў на агнявых рубяжах, ён — 94-ы. На 79-м месцы Аляксандр Бабчын, у яго 5 промахаў. Сяргей Новікаў на 40-м месцы з 1 промахам. Лепшы вынік у Яўгена Абраменкі — 38-ы радок пры 1 промаху.
А перамог у гонцы француз Марцін Фуркад.