Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыццё самагубствам
Гэта значна менш, чым у папярэдні 2011 год. Тады з уласнай волі з жыцця пайшлі 2174 чалавекі.
Статыстыку агучылі прадстаўнікі Белстата на прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю дэмаграфічнай сітуацыі. Згодна з прадстаўленымі лічбамі, ад “знешніх прычын” у Беларусі ў 2012 годзе памерлі 11523 чалавекі.
З іх больш за ўсё ад самагубстваў (1949 выпадкаў), на наступнай пазіцыі — выпадковыя атручванні алкаголем (1918 чалавек). Трэцяе месца займаюць аўтааварыі — у іх выніку летась загінулі 1312 грамадзян нашай краіны.