Ліянэль Месі стаў чатырохразовым уладальнікам “Залатога мяча”

Цырымонія ўручэння “Залатога мяча” прайшла ў швейцарскім Цюрыху. Найлепшым футбалістам году прызнаны аргентынец Ліянэль Месі, форвард “Барселоны”. Яго канкурэнтамі былі калега па каталонскім клубе, паўабаронца “Барсы” Андрэс Іньеста, а таксама лідар мадрыдскага “Рэала” Крышціану Раналду.

Варта адзначыць, што ніколі ў гісторыі ФІФА футбалісты не атрымлівалі “Залаты мяч” ажно чатыры разы. Летась Ліянэль Месі зраўняўся па колькасць узнагародаў з легендарнымі Мішэлем Плаціні, Ёханам Кройфам і Марка ван Бастэнам. А цяпер ён — рэкардсмен.

Трэба адзначыць, што для Месі 2012 год стаў перыядам шматлікіх дасягненняў, хоць “Барса” не здолела выйграць ні чэмпіянат Іспаніі, ні Лігу чэмпіёнаў. Аргентынец пабіў рэкорд Герда Мюлера па колькасці галоў за календарны год, забіўшы 91 мяч. Ён таксама ўсталяваў рэкорд па колькасці мячоў у адным матчы Лігі чэмпіёнаў, калі пяць разоў прабіў браму “Баера”. Апроч таго, Месі ўсталяваў новыя рэкорды па агульнай колькасці галоў за сезон у Лізе чэмпіёнаў і ў чэмпіянаце Іспаніі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі