Лідар гурта “Тараканы” прысвяціў песню беларускаму “чорнаму спісу”

Лідар расійскага панк-гурта “Тараканы” Дзмітрый “Сід” Спірын запісаў і выклаў на Youtube песню, у якой просіць “дазволіць яго назад”. Песня напісаная як зварот да нейкага Аляксея Лукашэнкі, за вобразам якога ўгадваецца беларускі прэзідзнт.

 

Трапленне ў “чорны спіс” — пералік музыкаў, акцёраў, драматургаў і г.д., забароненых для ўзгадвання ў Беларусі, які, па непацверджаных звестках, быў распаўсюджаны “зверху” па дзяржаўных беларускіх медыях позна ўвечары 2 сакавіка — музыка называе “канфузам”. “Я лепшы сябар Беларусі — пра гэта ўсе ўжо ў курсе”, — спявае Дзмітрый Спірын.

Віну за тое, што сам Дзмітрый Спірын трапіў у “чорны спіс”, ён ускладае на вакаліста гурта “Ляпис Трубецкой” Сяргея Міхалка: “Гэта ўсё Міхалок // Ён адзін вінават. // Я хацеў бы, каб спапяліў яго // Ваш суворы пагляд”, — звяртаецца Спірын да "Аляксея Лукашэнкі". Таксама лідар “Тараканаў” узорна-паказальна адхрышчваецца ад Юрыя Шаўчука, лідара гурта НАИВ Аляксея “Чачы” Іванова і, уласна, гурта “Тараканы”.

Тэкст і характар песні сведчаць пра яе сатырычны характар, — трапна заўважае расійскі сайт Lenta.ru.

Фота: "Наше радио".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі