Лідар літоўскіх нацыяналістаў ажаніўся з грамадзянкай Расіі (фота)
Вяселле прайшло 19 лістапада.
Міндоўг Мурза ў Шаўлях ажаніўся з расіянкай Златай Рапавай, якая жыве ў Маскве. Рапава - палітолаг і пісьменнік.
Каханне зрабіла тое, што не зрабілі ні палітыкі, ні суды, піша партал “Дэлфі”. Мурза, які ў свой час за радыкальныя погляды нават сядзеў у турме, закахаўся ў расіянку Злату і змяніў свае погляды. Заўзяты нацыяналіст Мурза стаў больш памяркоўным да грамадзян суседніх краін.
Пасля цырымоніі шлюбу Міндоўга і Златы было абвешчана, што прозвішча нявесты будзе Рапава-Мурзене.