Лідараў расійскай апазіцыі адправілі на суткі

Апазіцыянер і блогер Навальны быў затрыманы ў часе “масавых гулянняў” апазіцыі 8 траўня. Каардынатар “Левага фронту” Удальцоў таксама трапіў за краты напярэдадні Дня перамогі. Суд прызначыў ім пакаранне па 15 сутак кожнаму, паведамляюць інфармагенцтвы.

Між тым несанкцыянаваныя акцыі апазіцыі ў Маскве працягваюцца. Людзі па-ранейшаму выходзяць на вуліцу з белымі стужкамі на вопратцы, гуляюць і водзяць карагоды. Сярод іх — вядомыя асобы, у тым ліку тэлевядоўца Ксенія Сабчак. Яе таксама затрымлівалі на некалькі гадзінаў, але потым адпусцілі. 9 траўня яна зноў выйшла на вуліцу і падтрымала апазіцыянераў.

Пра масавыя затрыманні ў Дзень перамогі ў Маскве не паведамляецца.

Расійская апазіцыя працягвае пратэставаць супраць выніку прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з імі прэзідэнтам Расіі зноў стаў Уладзімір Пуцін. Яго інаўгурацыя адбылася 7 траўня. Напярэдадні паліцыя жорстка падавіла санкцыянаваную акцыю “Марш мільёнаў”. За тры дні з 6 па 8 траўня было затрымана каля тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі