Лідэр польскай "Самаабароны" Лепер зоймецца пасярэдніцтвам у Беларусі

Паводле паведамлення польскага партала Super Express, Лепер заснаваў кампанію Apa Trade і мае намер развіваць бізнес у Марока, Іарданіі, Арабскіх Эміратах, Іраку, Кітаі і Беларусі.

Былы віцэ-прэм'ер мае намер заняцца пасярэдніцтвам у сувязях паміж польскімі і замежнымі прадпрымальнікамі. На першым этапе ён гатовы дапамагчы польскаму бізнесу завязаць дзелавыя кантакты ў Беларусі.

На думку былога намесніка амбасадара Польшчы ў Беларусі Марэка Бучко, вядзенне бізнесу ў "краіне дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі" з'яўляецца неэтычным.

Сам Лепер праблемы ў гэтым не бачыць і заяўляе, што хоча супрацоўнічаць у сферы прадпрымальніцтва не з палітыкамі, а з бізнэсменамі. Тут ён, верагодна, хітруе, бо даўно вядома пра яго цесныя сувязі з беларускімі ўладамі. Напрыклад, на мінулыя прэзідэнцкія выбары Лепер быў запрошаны ў якасці незалежнага назіральніка. Яго заключэнне: беларускія ўлады правялі выбары паводле самых высокіх стандартаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі