Лідэры "Студэнцкай Рады" змушаныя пакінуць Беларусь

Лізавета і Зміцер заявілі Еўрарадыё, што адчуваюць пагрозу асабістай бяспекі. 20 студзеня ў кватэры, дзе яны жылі, прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы аб "масавых беспарадках". У адпаведнасці з прад'яўленым супрацоўнікамі КДБ пастановай пра ператрус, Гамянюк можа быць пераведзены ў статус падазраванага.

Ціск дзяржструктураў лідэры "Студэнцкай Рады" звязваюць са сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю. Перад выбарамі яны з'яўляліся ініцыятарамі і каардынатарамі кампаніі "Студэнт! Абарані свой голас!" супраць прымусу да датэрміновага галасавання. Пасля выбараў збіралі інфармацыю пра студэнтаў, якім магла спатрэбіцца падтрымка ў выпадку адлічэння за ўдзел у падзеях 19 снежня.

У справядлівае і бесстаронняе расследаванне яны не вераць. "19 снежня быў пастаўлены крыж на існаванні прававой дзяржавы ў Беларусі, і даказаць сваю невінаватасць будзе практычна немагчыма. Менавіта таму мы былі вымушаныя часова пакінуць сваю родную краіну", — адзначылі Яфімава і Гамянюк.
 
Аднак гэта, па іх словах, не азначае спынення грамадскай дзейнасці "па дэмакратызацыі Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі