Ліга Еўропы: з кім гуляюць беларускія футбалісты?
На жараб’ёўцы ў швейцарскім Ньене вызначыліся сапернікі беларускіх каманд у 3-м кваліфікацыйным раундзе.
Як ужо вядома, БАТЭ згуляе з пераможцам пары “Валета” (Мальта) — “Экранас” (Літва). Але толькі ў выпадку, калі сам пройдзе ірландскі “Лінфілд”.
“Шахцёру” дастанецца ў сапернікі “Црвена Звезда” з Сербіі. Але для гэтага яму яшчэ трэба перамагчы латвійскі “Вентпілс”. 14 ліпеня “Шахцёр” прайграў гэтаму клубу на ўласным полі. Цяпер салігорцам трэба выправіць свае памылкі на матчы ў адказ.
“Гомель” у 3-ім коле будзе гуляць з турэцкім “Бураспорам”. А пераможца пары “Мінск” — “Газіантэпспор” выйдзе на поле з польскай “Легіяй”. Нагадаем таксама, што 14 ліпеня мінчане згулялі з туркамі ўнічыю — 1:1.