Лік пацярпелых у Тэль-Авіве ўзрос да 21 чалавека
Прычым пяцёра з іх — у цяжкім стане, паведамляе Haaretz.
Нагадаем, у цэнтры Тэль-Авіва сёння быў узарваны пасажырскі аўтобус. Прэм'ер Ізраіля Бэньямін Нэтаньяху назваў здарэнне тэрарыстычным актам.
Адказнасьць на сябе ўзялі дзве палестынскія тэрарыстычныя групоўкі — "Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы" і "Камітэт міжнароднага супраціву". Гэта ваенныя крылы палестынскага руху "Фатх". Тэрарыст уцёк.
З-за гэтай падзеі перамір'е паміж Ізраілем і Плаестынай адкладаецца. Палестынцы працягваюць ракетны абстрэл, Ізраіль — кропкавыя ўдары па ракетных устаноўках.
Фота — news.404.ru