Ліст у турму не захацелі прымаць без пашпарта
Брэсцкі праваабаронца Уладзімер Вялічкін пайшоў на пошту, каб адправіць Алесю Бяляцкаму віншаванне з Вялікаднём.
Аднак на пошце адмовіліся прымаць заказны ліст без прад'яўлення дакументаў, спаслаўшыся на тое, што для заказной карэспандэнцыі ў месцы пазбаўлення волі цяпер патрэбныя пашпартныя дадзеныя адпраўшчыка.
Спадар Вялічкін не выключае, што такім чынам людзей хочуць запалохаць, каб не пісалі палітвязням, паведамляе Радыё Свабода.