Літоўскі ўрад ухваліў адкліканне амбасадара з Беларусі
Былы міністр абароны Літвы Лінас Лінкявічус працаваў паслом у нашай краіне ад ліпеня 2012 года.
Яго кандыдатура была прапанаваная на пасаду міністра замежных спраў Літвы ва ўрадзе Альгірдаса Буткявічуса, якога днямі дэкрэтам прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ зацвердзіла на пасадзе прэм'ер-міністра. Адкліканне Лінаса Лінкявічуса ўхваліў і камітэт па замежных справах Сейма.
БелаПАН нагадвае, што ў Літве амбасадараў прызначае і звальняе прэзідэнт краіны на прапанову кіраўніка МЗС і з ухвалы ўраду і камітэта па замежных справах Сейма.
На здымку: Лінас Лінкявічус, Даля Грыбаўскайтэ і Альгірдас Бразаўскас у Сейме Літвы. Фота — 15min.lt