Літоўскія палітыкі называюць тэрактам атаку на амбасаду ў Беларусі

Нагадаем, што сёння ўначы на тэрыторыю амбасады Літвы ў Мінску невядомыя кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Ахова амбасады хутка пагасіла агонь. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце хуліганства.

Аднак літоўскія палітыкі больш катэгарычныя ў сваіх ацэнках. "Гэта тэрарыстычны выпад супраць літоўскай тэрыторыі", — заявіў журналістам Эмануэліс Зінгерыс.

Аўдронюс Ажубаліс таксама называе акцыю тэрактам, перадае партал delfi.lt. "Я сказаў, што думаю як міністр замежных справаў, бо калі кідаюць "кактэйлі Молатава", інакш назваць немагчыма. Як гэта яшчэ можна назваць? Нечакана нехта пераблытаў? Пагрукаліся не ў тыя дзверы? Не, гэта была абдуманая ясная акцыя. Гэта кінулі не дзесьці пасярод вуліцы, шашы, а на тэрыторыю літоўскай амбасады ў Беларусі, якая ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй, з'яўляецца нашай тэрыторыяй", — заявіў міністр.

Ажубаліс таксама звярнуў увагу, што на тэрыторыі амбасады стаяць відэакамеры. Яе ахоўваюць не толькі літоўскія паліцыянты, але і беларуская міліцыя.

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі