Літоўскі амбасадар пакідае Беларусь

Выступаючы, Багдонас зазначыў, што невыпадкова апрануў такую кашулю. Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", гэта знак павагі да тых людзей у Беларусі, якіх ён за пяць з паловай гадоў працы тут вельмі палюбіў і вельмі паважае. Эдмінас Багдонас сказаў, што яму шкада пакідаць краіну, якой ён аддаў шмат свайго сэрца, але такі лёс дыпламата. Пасля развітальнай вячэры, аднак, ён яшчэ нейкі час працягне працаваць на сваёй пасадзе ў амбасадзе.

Дарэчы, зусім нядаўна замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, ужо развіталіся з трыма калегамі — адбываецца звычайная пасольская ратацыя. Пасля заканчэння свайго тэрміну з Беларусі з’ехалі кіраўнікі дыпмісій Нямеччыны, Венгрыі ды Вялікабрытаніі. Паводле неафіцыйных звестак, бліжэйшым часам Мінск можа пакінуць яшчэ кіраўнік амбасады Расіі. Таксама вядома, што неўзабаве памяняецца кіраўнік дыпмісіі ЗША.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі