Літоўскі парламент абмяркуе праект рэферэндума па будаўніцтве АЭС

Нагадаем, Літва плануе яе будаваць побач з Ігналінскай АЭС (спыненай у 2009 годзе) сумесна з Латвіяй і Эстоніяй. Пачатак рэалізацыі праекта, які каштуе 5 мільярдаў еўра, запланаваны на 2016 год.

На пазачарговым пасяджэнні літоўскія дэпутаты будуць абмяркоўваць пастанову, якой прадугледжваецца правядзенне кансультацыйнага рэферэндума аб новай АЭС адначасова з парламенцкімі выбарамі ў кастрычніку сёлета. РІА "Новости" адзначае, што ўрад Літвы катэгарычна супраць правядзення рэферэндума ў 2012 годзе і прапануе яго адкласці на два гады, каб людзі больш даведаліся пра праект і маглі яго аб'ектыўна ацаніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі