Літоўскі сейм шкадуе пра тое, што ў Беларусі не шануюць дэмакратыю

Пра гэта гаворыцца ў заяве “Аб 20-годдзі прызнання дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь”, якую прынялі сябры камітэту ў Вільні 21 снежня. У дакуменце адзначаецца, што ў краіне пад арыштам знаходзяцца палітвязні, працягваюцца палітычна матываваныя крымінальныя пераследы, абмяжоўваецца свабода СМІ і свабода арганізацый і сходаў.

У літоўскім сейме адзначаюць, што не могуць жадаць сабе лепшага сябра, чым незалежная, дэмакратычная, еўрапейская Беларусь, якая паважае правы чалавека і міжнародныя пагадненні. Як дэмакратычная дзяржава, Літва гатовая і надалей падтрымліваць ініцыятывы беларускай грамадзянскай супольнасці, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі