Літва папрасіла прапусціць на Гродзеншчыну групу экспертаў

Таксама літоўскі бок просіць інфармаваць аб прычынах гэтага і дазволіць экспертам з Літвы ацаніць сітуацыю на тэрыторыі Беларусі.

"Нота была адпраўлена ў выніку таго, што 28 ліпеня ўзровень вады ў рацэ Нямунас у раёне горада Друскінінкай упаў ніжэй за экалагічныя межы, што ўяўляла пагрозу для экасістэмы ракі і навігацыі, — гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы. — Паводле ацэнкі літоўскіх экспертаў, гэта з'ява не была звязаная з натуральнымі працэсамі, а магла быць выклікана дзейнасцю чалавека. На думку экспертаў, небяспечнае падзенне ўзроўню вады магло быць зафіксавана пасля запаўнення вадасховішча Гродзенскай ГЭС".

Па гэтай прычыне Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы, у сваю чаргу, звярнулася ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі