Літва павінна пераканаць Беларусь адмовіцца ад АЭС у Астраўцы
З такой заявай выступіў сёння кіраўнік літоўскага грамадскага руху "Адраджэнне радзімы і перспектыва" Артурас Зуокас.
Як паведамляе ІА REGNUM, Зуокас падкрэслівае, што ўлады краіны павінны зрабіць усё, каб Вільня "не стала самай небяспечнай сталіцай у Еўропе".
"З'яўленне новай АЭС побач з Вільняй будзе мець велізарныя негатыўныя эканамічныя і сацыяльныя наступствы", — заявіў палітык. Ён лічыць, што ўлады змогуць пазбегнуць такога суседства, калі ўгавораць Беларусь адмовіцца ад праекту сваёй АЭС у Астраўцы, які знаходзіцца ў 50 км ад Вільні, і наўзамен гэтага — удзельнічаць у праекце будаўніцтва Вісагінской АЭС. На яго думку, калі Літва не здолее гэтага дамагчыся, то стане "ядзерным магільнікам" з працуючай па суседстве новай АЭС.