Літва забараніла ўезд беларускім антыядзерным актывістам
Мікалая Уласевіча і Таццяну Новікаву літоўскія памежнікі 6 гадзінаў трымалі на мяжы, а пасля анулявалі іх шэнгенскія візы.
Па інфармацыі Еўрарадыё, актывіст-антыядзершчык з Астравецкага раёна Мікалай Уласевіч і сябра грамадскага аб’яднання “Экодом” Таццяна Новікава ехалі на пасяджэнне Сейма Літвы. Але сайт udf.by паведамляе, што Уласевіч і Новікава збіраліся ўзяць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі па ядзернай бяспецы.
Так ці інакш, здарэнне звязанае з намерам Літвы будаваць уласную атамную станцыю, бо актывісты з Беларусі збіраліся выступаць не толькі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, а ўвогуле супраць распаўсюджання ядзернай энергетыкі.
Фота: ecohome-ngo.by.