Лонданскія беларусы развіталіся з легендарным Бэнам
Гэты быў гадаванцам айца Аляксандра Надсана і ён запомніўся, бадай, кожнаму, хто адведваў лонданскі беларускі асяродак.
Бэн быў надзвычай дабрадушным псом, ніколі не выказваў агрэсіі да людзей, катоў ці іншых сабак. Ён імкнуўся да людзей, знаёмых і незнаёмых, любіў заставацца ў чалавечай кампаніі. Быў вельмі таварыскі з дзецьмі, ахвотна выгульваўся з рознымі людзьмі, у тым ліку гасцямі беларускага асяродка, і слухаўся іх камандаў, піша “Наша Ніва”.
Гэты пёс праславіўся таксама тым, што добра ведаў па-беларуску слова “Лукашэнка” ды злосна брахаў, калі яго чуў.
Бэн пакінуў па сабе надзвычай добры ўспамін. Шмат людзей будуць сумаваць па ім.