Лукашэнка абнаўляе ўрад і "вертыкаль"

Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Сярод прызначэнняў можна адзначыць з'яўленне новых старшыняў Камітэта дзяржкантролю ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, новага дырэктара Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.

Акрамя таго, прэзідэнт даў згоду на прызначэнне новых старшыняў райвыканкамаў у Сенне, Талачыне, Мазыры, Калінкавічах, Лагойску і Смалявічах, генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан", старшыні праўлення ААТ "Белаграпрамбанк".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі