Лукашэнка абвясціў 2013-ы — Годам ашчаднасці
Пра гэта гаворыцца ва ўказе N357 кіраўніка дзяржавы.
Мяркуецца, што Год ашчаднасці лагічна працягне дзеянне прэзідэнцкай дырэктывы N3, перадае interfax.by. Нагадаем, што дырэктыва мае назву "Эканомія і ашчаднасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы".
Урад зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2013 годзе Года ашчаднасці.
Нагадаем, што сёлета ў краіне праходзіць Год кнігі.
Фота — style.co.ua