Лукашэнка чакае, што кошт "Беларуськалія" вырасце да 40 мільярдаў долараў
Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам.
Яна адбылася ў пятніцу ў Мінску, паведамляе interfax.by. На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кошт "Беларуськалія" на сёння складае, па экспертных ацэнках, 33-36 мільярдаў долараў. А пасля крызісу на сусветным рынку гэты кошт можа вырасці і да 40 мільярдаў. Па словах кіраўніка дзяржавы, прадукты харчавання патрэбныя ўсім, а калій — гэта якасць прадуктаў харчавання.
Лукашэнка нагадаў, што раней ён называў лічбу ў 32 мільярды долараў і з гэтага ўсе смяяліся. Расіяне спрабавалі купіць "Беларуськалій" за 15 мільярдаў. "Сёння ўжо ўсе прызнаюць, што мой кошт быў абсалютна адэкватным. Сёння ўжо больш называюць", — адзначыў кіраўнік Беларусі.
Фота — saligorsk.org