Лукашэнка чакаў у Сочы Пуціна і Мядзведзева?
Верагодна, працяглы адпачынак Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы быў звязаны з чаканнем прыезда Дзмітрыя Мядзведзева і Уладзіміра Пуціна.
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін сёння назіралі за ходам спаборніцтваў этапа Кубка Еўропы па гарналыжным спорце, якія праводзяцца на трасе курорта "Роза Хутар" у Сочы, паведамляе ІА REGNUM.
Не выключана, што сярод заўзятараў знаходзіўся і Аляксандр Лукашэнка, які праводзіць тут адпачынак. Аднак пра яго сустрэчу з расійскімі калегамі пакуль нічога не паведамлялася.