Лукашэнка дасць маладым навуковым талентам па 2 мільёны ў месяц
Такую стыпендыю цягам 2012 года будуць атрымліваць 92 беларускія навукоўцы.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік краіны. Стыпендыю будуць плаціць сямі дактарам навук, 59 кандыдатам і 26 маладым навукоўцам без ступені. У ліку лаўрэатаў 24 прадстаўнікі тэхнічных навук, 19 — медыцынскіх, 35 — натуральных і 14 прадстаўнікоў гуманітарных навук, інфармуе БелаПАН.