Лукашэнка: для нармальнага жыцця патрэбныя два, максімум тры мільярды
У пятніцу кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях экспарту.
На ім ён запатрабаваў ад ураду нарошчваць экспарт, а не разлічваць на сродкі ад магчымай прыватызацыі (такую прапанову Аляксандр Лукашэнка пачуў ад прэм'ера Міхаіла Мясніковіча). "Спадзявацца і разлічваць трэба толькі на сябе..., — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Вы засядзеліся ў кабінетах. Мне патрэбны вынік, каб нас не ліхаманіла, каб быў нармальны абменны курс. Нам трэба дадаткова з улікам гэтага года знайсці два, максімум тры мільярды [долараў] на год — больш нічога не трэба, і мы будзем нармальна жыць".
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што калі штосьці з дзяржаўнай уласнасці і давядзецца прадаць, дык урад гэтых грошай не ўбачыць — яны пойдуць у золатавалютныя рэзервы.