Лукашэнка едзе на свята "Александрыя збірае сяброў"
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу здзяйсняе працоўную паездку ў Магілёўскую вобласць.
У Шклове Лукашэнка адкрые мост праз Дняпро, які быў рэканструяваны на яго даручэнне. Акрамя азнаямлення з "сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну" кіраўнік дзяржавы наведае традыцыйнае свята "Купалле" ў Александрыі, інфармуе БЕЛТА.
Звычайна падчас такіх паездак Аляксандр Лукашэнка робіць заявы на тэмы палітыкі і эканомікі. Найбольш чаканае сёння — яго рэакцыя на інцыдэнт са шведскім самалётам, які раскідаў у Беларусі мядзведзікаў з палітычнымі лозунгамі. Як вядома, Мінабароны і Дзяржаўны памежны камітэт адмаўляюць, што самалёт залятаў на нашу тэрыторыю.