Лукашэнка: Губернатарам нельга шмат есці, а то тлусцеюць і не працуюць

Размова адбылася, калі дзеці частавалі Лукашэнку дранікамі і печывам.

Лукашэнка: "Добра, што я прыехаў. Хоць печыва пакаштую. І дранікі? Амаль як я гатуеце. Барыс Васільевіч, ты можаш узяць крэсла і вось тут прысесці. Ты ведаеш, што губернатарам нельга шмат есці? Не ведаеш? Яны тлусцеюць і перастаюць працаваць. Але дранік мы ўсё ж пакаштуем. Ну нічога, рэцэпт нядрэнны".

Наведаў Лукашэнка інтэрнат з падарункамі ў выглядзе лыжаў, мячоў, хакейных і фігурных канькоў. У гэтай навучальнай установе, якая працуе з 1960 года, на сёння 89 гадаванцаў. Гэта дзеці-сіроты, а таксама дзеці, што засталіся без апекі бацькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі