Лукашэнка хоча скараціць набор ва ўніверсітэты
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 1 верасня падчас наведвання Белдзяржуніверсітэта.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, у ВНУ трэба набіраць столькі студэнтаў, колькі неабходна. На працягу года ўлады Беларусі мусяць прыняць адпаведнае рашэнне. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што не варта ісці на павышэнне платы за навучанне, бо яна і так немалая.
Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў прадстаўнікам сістэмы адукацыі падрыхтаваць справаздачу пра тое, колькі выпускнікоў універсітэта працаўладкоўваецца.
Нагадаем, што перад пачаткам навучальнага года міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў пра недабор студэнтаў. Дзяржаўныя ВНУ недабралі прыкладна 5600 першакурснікаў на платнае аддзяленне і каля 200 чалавек — на дзённую форму навучання за кошт дзяржбюджэту. Прыватныя ВНУ недабралі прыкладна 3000 студэнтаў.
Фота — nashkraj.info