Лукашэнка: Мы скароцім апарат дзяржслужачых на 25-30%
Кіраўнік Беларусі даручыў стварыць камісію па рэфармаванні органаў дзяржаўнай улады.
Ужо вядомы шэф камісіі. Ім стаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кабякоў, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад".
"Я сёння даручыў стварыць дзяржаўную камісію, яе ўзначаліць кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта. Памочнік кіраўніка дзяржавы Наталля Пяткевіч будзе ў яго намеснікам. Яны збяруць дзяржаўную камісію па рэфармаванні органаў дзяржаўнай улады", - заявіў А.Лукашэнка, прымаючы ў панядзелак з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Лукашэнка адзначыў, што рэфармаванне прадугледжвае скарачэнні ў дзяржаўных структурах у памеры 25-30%.