Лукашэнка на суботніку ўкладваў бетон (фота)
Кіраўнік краіны працаваў на плошчы Дзяржаўнага Сцяга, якая размешчаная на тэрыторыі нацыянальнага выставачнага цэнтра “Белэкспа” на праспекце Пераможцаў.
Паводле прэзідэнцкай прэс-службы, Аляксандр Лукашэнка разам з іншымі ўдзельнікамі суботніка ўкладваў бетонную аснову пад гранітнае машчэнне плошчы.
Усяго па краіне ў суботніку ўдзельнічала 3 мільёны 457 тысяч чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўраду. Паводле папярэдніх звестак, зароблена 50,5 мільярда рублёў.
Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў і старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Памочнік прэзідэнта Наталля Пяткевіч.
Аляксандр Лукашэнка з сынам Колем.
Аляксандр Лукашэнка з Мікалаем Ладуцькам і буйным прадпрымальнікам Юрыем Чыжом.
Кіраўнік краіны ўласнаручна ўкладвае бетон.