Лукашэнка не гатовы ўводзіць адзіную валюту з Расіяй і Казахстанам
Аднак ён лічыць перспектыўным разгляд гэтага пытання ў будучыні.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што не гатовы да ўвядзення адзінай валюты ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы.
"Вы, як грамадзянін, гатовы да таго, каб заўтра зрабіць адзіную валюту? Не гатовы. І я, як прэзідэнт, не гатовы", — цытуе interfax.by словы Аляксандра Лукашэнкі.