Лукашэнка не хоча, каб апазіцыя байкатавала выбары

Па яго словах, якія перадае interfax.by, сапраўдная апазіцыя мусіць да канца змагацца за ўладу, за інтарэсы народа. Хто пойдзе на выбары да канца, той і ёсць сапраўдная апазіцыя, а байкотчыкі — гэта "пятая калона", лічыць Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што ў дзеяннях апанентаў улады няма ніякай апазіцыйнасці, а ёсць толькі жаданне перакуліць выбарчы працэс, а то і краіну.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму цяпер не да выбараў. Па яго словах, ёсць людзі, якія паспяхова займаюцца выбарнай кампаніяй. А ў яго ёсць больш важныя справы.

Нагадаем, што за байкот выбараў выказаўся аргкамітэт БХД, а Партыя БНФ і АГП агітуюць за байкот і збіраюцца зняць сваіх кандыдатаў перад галасаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі