Лукашэнка: не вучыце нас дэмакратыі, заплаціце нам

Такую заяву беларускі лідар зрабіў 1 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці. Кіраўнік краіны звярнуўся да заходніх палітыкаў і сказаў, што патрабуе ад іх павагі да таго, што зрабілі беларусы дзеля перамогі над нацызмам. Фрагменты яго выступу перадалі дзяржаўныя тэлеканалы.

“І я заўсёды ім кажу — перш чым нас вучыць нейкай дэмакратыі, вы, калі ласка, заплаціце нам за тыя ахвяры, якія панёс беларускі народ у імя вызвалення планеты ад карычневай чумы”, — заявіў кіраўнік краіны.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што на знешнюю дапамогу чакаць не выпадае, спадзявацца трэба толькі на саміх сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі